3 траўня 2024, Пятніца, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка забітага ў Крыме афіцэра: Хай гэта будзе апошняя смерць (Відэа)

5

На Запарожжы пахавалі маёра Станіслава Карачэўскага.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

У мінулую нядзелю, у Крыме, двума стрэламі ва ўпор Станіслава Карачэўскага забілі расейскія акупанты. Адбылося гэта ў інтэрнаце, за два дні да вываду ўкраінскай брыгады на мацярык. Вядома толькі, што Станіслава Карачэўскага пераследвалі ад КПП яго падраздзялення аж да свайго пакоя. Таксама вядома, што яго застрэліў сяржант марской пяхоты Расейскай Федэрацыі.

Забіты ўкраінскі маёр служыў у Сакскай марской авіяцыйнай брыгадзе. Частка рыхтавалася да пераезду на мацярык і зброі ў іх не было. У першыя дні інтэрвенцыі вайскоўцы літаральна пад прыцэлам змаглі вывесці амаль усе самалёты і верталёты на мацярык. Потым больш за тры тыдні трымалі абарону. У апошні шлях Станіслава Карачэўскага праводзілі з усімі воінскімі ўшанаваннямі. 19 красавіка яму павінна было споўніцца 33 гады. У яго засталіся жонка і двое маленькіх дзяцей. Яго жонка Вольга Карачэўская сказала, што хай яго смерць будзе апошняй трагічнай стратай, каб ніхто больш не губляў ні мужа, ні сына. Дараваць расейскім вайскоўцам смерць мужа яна не можа. Крыніца: http://censor.net.ua/v280944

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках