3 траўня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Славянску ўзброіліся боекамплектамі «Град»

8
Тэрарысты ў Славянску ўзброіліся боекамплектамі «Град»

Пад Славянскам сепаратысты захапілі аўто з боекамплектамі для «Граду».

На пад'ездзе да горада прарасейскія атрады баевікоў затрымалі КрАЗ, гружаны «ігламы» - боекамплектамі для ўстановак залпавага агню «Град», піша NEWSru.ua.

Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка пракаментаваў сітуацыю так: «Наколькі нам вядома, вайскоўцы перамяшчаліся ў бок мяжы і мелі свае ваенныя задачы па абароне нашай краіны».

Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках