3 траўня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе адмяняюць заняткі ў школах і дзіцячых садках

На Данбасе адмяняюць заняткі ў школах і дзіцячых садках

У Славянску Данецкай вобласці адмененыя заняткі ў школах, дзіцячых садках і іншых дзіцячых установах.

Гэта зроблена ў сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй у горадзе, паведамляе Славянск деловой.

У той жа час, школы і дзіцячыя садкі Краматорска, які знаходзіцца ад Славянска ў 20 км, будуць працаваць у звычайным рэжыме, акрамя САШ №15, якая размешчаная насупраць гараддзела міліцыі, дзе ў суботу стралялі. Пра гэта паведамляе сайт Общежитие са спасылкай на намесніка гарадскога галавы Марыну Караван.

Паводле яе слоў, прынятае рашэнне аб адмене заняткаў у СШ №15. Бацькі дзяцей пачатковых класаў, якіх няма з кім пакінуць у працоўны час, могуць прывесці школьнікаў у СШ №12 і СШ №5. Тут ім будзе забяспечаны належны нагляд і навучальны працэс. Тэрмін, на які адмененыя заняткі ў СШ №15, не вызначаны.

Нагадаем, у нядзелю, 13 красавіка, у Славянску ўзброеныя ў камуфляжы ва ўпор расстралялі аўтамабіль. Па неправераных дадзеных, загінулі двое людзей.

Раней у Славянску МУС праводзіла антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін забіты.

У Краматорску (Данецкая вобласць) будынкі гарадскога савета і гарадскога УУС застаюцца захопленымі сепаратыстамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках