3 траўня 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данецка: Сепаратысты пастаянна п'яныя і спяць у пад'ездах

11

У Данецку дзеянні сепаратыстаў выклікаюць незадаволенасць мясцовых жыхароў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» піша Кацярына Бялова.

«Чаму ў навінах не гавораць, што мітынгоўцы ў Данецку пастаянна п'яныя? Што спраўляць патрэбу яны ходзяць у суседнія двары (у тым ліку ў мой)? Што спяць у пад'ездах (сёння раніцай выклікала міліцыю, каб «абаронцаў» з бітамі з майго пад'езда забралі)? Што кідаюць пустыя шкляныя бутэлькі ў дварах? Што з двароў забралі смеццевыя бакі на «барыкады»? Што бліжэйшыя маленькія крамачкі зачыненыя цяпер?..» - напісала яна.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках