3 траўня 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вялікдзень будзе цёпла: у асобных раёнах да +20°С

4
На Вялікдзень будзе цёпла: у асобных раёнах да +20°С

На наступным тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівы характар надвор'я, але на Вялікдзень будзе цёпла і спакойна.

Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў ДУ "Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр" Зміцер Рабаў.

Паводле яго слоў, "спачатку, па ўсіх правілах вясновага жанру, пацяпленню будуць папярэднічаць такія неабходныя прыродзе дажджы".

"Першую палову тыдня надвор'е будзе вызначаць паўночнаатлантычны цыклон, які будзе здзяйсняць ваяж праз нашу краіну. Размываючы воблачнасць, ён зменіць напрамак паветраных плыняў і стане зацягваць больш цёплае паветра з поўдня Еўропы. У выніку, надвор'е палепшыцца, дажджы на большай частцы спыняцца, і ў краіну паступова вернецца цёплае і больш камфортнае надвор'е", - праінфармаваў Рабаў.

У аўторак на большай частцы рэспублікі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +2 - +7°С, днём ад +6°С па паўночным захадзе да +13°С па паўднёвым усходзе краіны.

У сераду - кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу ад мінус 1 да +5°С, днём +6 - 12°С, па Гомельскай вобласці месцамі да +14°С.

У чацвер пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу ад мінус 3 да +4°С, днём +7 - +14°С.

У пятніцу, па прагнозах сіноптыкаў, таксама будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3 да +3°С, максімальная днём - +10 - +16°С.

"У выходныя дні большая частка краіны застанецца ў вобласці павышанага ціску, у паўднёвых рэгіёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. З усходнімі, паўднёва-усходняй вятрамі чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з поўдня Еўропы", - паведаміў Рабаў.

У суботу-нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі туман. Тэмпература ноччу ад +2 да +7°С, у нядзелю па поўдні да +10°С; днём - ад 13 да +18°С, у асобных раёнах да +20°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках