3 траўня 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ склікаюць экстранае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне

5
У АБСЕ склікаюць экстранае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне

Экстраннае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ па сітуацыі на ўсходзе Украіны пройдзе ў панядзелак у Вене.

Пра гэта паведаміла ў "Твітэры" пастаяннае прадстаўніцтва Швейцарыі пры арганізацыі.

"Швейцарскае старшынства склікае спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета сёння ў 16.00, на якім будуць абмяркоўвацца падзеі апошніх дзён ва Украіне", - адзначаецца ў паведамленні.

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках