3 траўня 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты выкралі мэра Горлаўкі

1
Сепаратысты выкралі мэра Горлаўкі

Сепаратысты захапілі старшыню Горлаўскага гарадскога савета Яўгена Клепа і павялі яго ў невядомым кірунку.

Пасля штурму будынка гарадскога ўпраўлення міліцыі, мітынгоўцы адправіліся да Горлаўскага гарсавета.

Гарадскі кіраўнік выйшаў да сепаратыстаў з георгіеўскай стужкай. Нягледзячы на той факт, што пазней кіраўнік горада ўзяў у рукі расейскі трыкалор, яны заявілі, што Клеп не прызнае "Данецкую народную рэспубліку", менавіта таму мэру быў выказаны недавер, паведамляе 06242.ua.

Мітынгоўцы ў рэжыме галасавання рукамі вырашылі зняць мэра з займанай пасады.

Адзінай прапанаванай кандыдатурай на пасаду кіраўніка горада стаў сакратар гарсавета, аднак мітынгоўцаў дадзеная прапанова не задаволіла.

Клеп, якога баевікі называюць экс-мэрам, паспрабаваў увайсці ў будынак гарсавета ў суправаджэнні журналістаў, аднак зрабіць яму гэта не далі актывісты.

Пачалася бойка, Клепа адвялі па праспекце Перамогі, у бок прыпынку "Космас".

Нагадаем, у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці ўзброеныя баевікі раніцай 14 красавіка захапілі мясцовае ўпраўленне МУС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках