3 траўня 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў падпісаў указ аб пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы

8
Турчынаў падпісаў указ аб пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы

Рашэнне СНБА аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванню тэрытарыяльнай цэласнасці ўступіла ў сілу.

Адпаведны ўказ выконваючы абавязкі прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў падпісаў у панядзелак.

"Увесці ў дзеянне рашэнне Савета нацбяспекі і абароны Украіны ад 13 красавіка 2014 года "Аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванню тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", - сказана ва ўказе.

"Кантроль за выкананнем рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, уведзенага ў дзеянне гэтым Указам, ускласці на Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны", - дадаецца ў дакуменце.

Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў аб рашэнні СНБА не паведамляецца.

Фота: AFP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках