3 траўня 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марс наблізіўся да Зямлі на мінімальную адлегласць

2
Марс наблізіўся да Зямлі на мінімальную адлегласць

Сёння Зямля і Марс будуць знаходзіцца на адлегласці 92,39 млн кіламетраў.

Супрацьстаянне двух планет астраномы фіксуюць у сярэднім раз у два гады. Калі адлегласць паміж планетамі менш 60 млн кіламетраў, гэта называюць «вялікім супрацьстаяннем», аднак такое адбываецца раз у 15-17 гадоў.

На гэты момант Марс знаходзіцца ў сузор'і Панны, а так як гэта сузор'е зараз высока над гарызонтам, то ў Паўночным паўшар'і, у тым ліку і ў Беларусі, астраномы могуць назіраць планету ўсю ноч, піша kosmos-x.net.ru.

Яркасць Чырвонай планеты для назіральніка з Зямлі дасягне - 1,5 зорнай велічыні, што прыкладна адпавядае бляску Сірыўса. У ноч найбольшага набліжэння Марса да Зямлі таксама чакаецца поўнае месячнае зацьменне, паведамляе OnHotNews. Наступнае падобнае збліжэнне Марса і Зямлі адбудзецца ў 2016 годзе, Чырвоная планета будзе знаходзіцца на адлегласці 75 млн км.

Рэкорднае за апошнія дзесяцігоддзі збліжэнне планет адбылося ў 2003 годзе (55 млн км).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках