3 траўня 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ліцэі Рагачова затрымалі групу гандляроў спайсам

16

Жыхары Жлобіна затрыманыя пры спробе збыту спайсу ў будынку Рагачоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.

Пры ператрусе праваахоўнікамі ў іх было знойдзена пяць палімерных пакетаў рознай масы з псіхатропным рэчывам, паведамляе БелТА.

Як высветлілася, двое 18-гадовых жыхароў Жлобіна набывалі спайс у Менску, пасля чаго дастаўлялі яго ў розныя гарады Гомельскай вобласці. Працавалі толькі са знаёмымі і наўпрост, абмінаючы інтэрнэт і перамовы па мабільных тэлефонах. Яны патлумачылі, што такім чынам зараблялі сродкі на аплату кватэры, прадукты харчавання і кішэнныя выдаткі.

Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу паводле факту незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках