3 траўня 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар «Цмокi-Мiнск»

15
Арыштаваны дырэктар «Цмокi-Мiнск»

СК распачаў крымінальную справу супраць Канстанціна Шараверы.

Раніцай 14 красавіка кіраўніцтва баскетбольнага клуба «Цмокi-Мiнск» абвясціла аб зменах у кіраўніцтве. Паводле інфармацыі, пададзенай заснавальнікамі вядучага баскетбольнага клуба краіны, заява генеральнага дырэктара Канстанціна Шараверы аб вызваленні з пасады з прычыны стану здароўя ў сувязі з дасягненнем пенсіённага ўзросту была задаволеная. Ні падрабязнасцяў, ні абставінаў, якія спадарожнічалі гэтак знакавай перастаноўцы не паведамлялася, піша «Прессбол».

Бліжэй да вечара падрабязнасці гэтыя ўсплылі самі сабой - праўда, з іншых афіцыйных крыніц. Крымінальных. Паводле матэрыялаў управы барацьбы з эканамічным злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама Следчы Камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога гендырэктара «цмокаў», які падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў у асабліва вялікай суме.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя як крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам (ч.4 арт.210 КК РБ). Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні. Бліжэй да вечара Канстанцін Шаравера быў затрыманы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках