8 траўня 2024, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом Януковічу ў Барвісе купіў камуніст Калетнік

10
Дом Януковічу ў Барвісе купіў камуніст Калетнік

Дом для экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў падмаскоўнай Барвісе купіў экс-віцэ-спікер Ігар Калетнік, запэўніваюць у Расеі.

«Са сваіх крыніц даведаўся, што дом за $52 млн, не таргуючыся, купіў ён», - паведаміў экс-прэфект Паўночнай адмінакругі Масквы Алег Мітволь, перадаюць «Вести».

Сам Калетнік дачыненне да набыцця адмаўляе: «Па словах Ігара Рыгоравіча, гэта выдумка», - заявілі ў яго прэс-службе.

Тым часам, пакуль Януковіч жыве ў Сочы, дом у Барвісе не пустуе. «Не ведаю, хто, але хтосьці жыве ў доме плошчай 1000 кв. м», - сказаў Мітволь.

Нагадаем, пасля масавых пратэстаў па ўсёй Украіне былы прэзідэнт Віктар Януковіч уцёк у Расею.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках