7 траўня 2024, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рынак акцый працягвае ліхаманіць

4
Расейскі рынак акцый працягвае ліхаманіць

Спробы рынку акцый РФ падрасці раніцай у аўторак апынуліся дарэмнымі і змяніліся новымі распродажамі пасля вестак пра пачатак сілавой аперацыі ва Украіне.

Да 11:40 МСК індэкс ММВБ знізіўся да 1332 пункта (-1%, максімум дня - 1.347,83 пункта), індэкс РТС - да 1166,66 пункта (-1,1%), рублёвыя кошты большасці "фішак" на "Маскоўскай біржы" знізіліся ў межах 2%, піша "Інтэрфакс".

У лідарах адкату выступаюць акцыі ВТБ (-2,2%), Ашчаднага банка Расеі (-1,6%), "Сургутнафтагаза" (-1,3%), "ФСК ЕЭС" (-1,9%), МТС (- 1,8%), "Газпрама" (-1,1%).

Фактарам нестабільнасці для расейскага рынка акцый застаюцца асцярогі эскалацыі палітычнай напружанасці ў сувязі з падзеямі ва Украіне, якія пакуль развіваюцца непрадказальна.

Напярэдадні спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення спецыяльнай аперацыі на ўсходзе Украіны вайскоўцаў Узброеных сіл. Акрамя таго, Турчынаў у тэлефоннай размове з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам прапанаваў правесці сумесную аперацыю з міратворцамі ААН на ўсходзе Украіны.

У аўторак Турчынаў заявіў, што ноччу пачалася сілавая антытэрарыстычная аперацыя на поўначы Данецкай вобласці. Паводле яго слоў, аперацыя будзе праходзіць паэтапна, адказна, узважана, а мэтай гэтых дзеянняў з'яўляецца абарона грамадзян Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках