7 траўня 2024, aўторак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Дзярждумы Расеі: «Слава Украіне!»

7

Хакеры ўзламалі старонку камітэта Дзяржаўнай думы Расейскай Федэрацыі па транспарце.

Ад імя старшыні камітэта на ёй размясцілі антырасейскі зварот, піша ain.ua.

"У цяжкую для Радзімы гадзіну, мы дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі, усведамляючы адказнасць перад расейцамі, якая ляжыць на нас, павінны сказаць рашучае "Не!" звар'яцелым чэкістам, якія вядуць Расею ў прорву. Мы павінны неадкладна вярнуць нашы ўзброеныя сілы дамоў, і спыніць агрэсію ў дачыненні да брацкай Украіны", - сказана ў паведамленні.

У тэксце, акрамя таго, раскрытыкаваны расейскі дэпутат Мікалай Харытонаў з камітэта па рэгіянальнай палітыцы і праблемах поўначы і далёкага ўсходу. Яго абвінавацілі ў баязлівасці. Ён нібыта "размясціўшы рэзкую, і разам з тым глыбока дакладную заяву адносна сітуацыі ў Расеі, у апошні момант збаяўся і адмовіўся ад сваіх слоў, зваліўшы ўсё на міфічных "хакераў".

Зварот заканчваецца заклікам "Слава Украіне!".

Нагадаем, тыднем раней узломшчыкі размясцілі антырасейскі зварот на старонцы Камітэта Дзярждумы Расеі па рэгіянальнай палітыцы і праблемах Поўначы і Далёкага Усходу ад імя члена кампартыі РФ Мікалая Харытонава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках