7 траўня 2024, aўторак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа ўцёкаў Царова праз калідор ганьбы

3

У сетцы з'явілася відэа, як кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў уцякаў учора з будынка тэлеканала ICTV.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў доўга адмаўляўся выйсці з будынка тэлеканала ICTV пасля завяршэння палітычнага ток-шоў.

Прычына - вялікая колькасць людзей, якія пратэставалі супраць дзейнасці палітыка, паведамляе ТСН.

З часам ён усё ж пагадзіўся, але павінен быў прайсці праз калідор ганьбы. Царова прыкрылі тканінай ахоўнікі, але нават гэта не выратавала яго ад актывістаў. Яны крычалі яму крыўдныя словы і штурхалі.

Кандыдата ў прэзідэнты пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі, аднак аўто доўга не выпускалі. У выніку, палітыка павезлі ў Генеральную пракуратуру, дзе ён падзякаваў "Праваму сектару" за выратаванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках