7 траўня 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Цягнібок: Чаму мяжа з Расеяй да гэтага часу не закрытая?

11
Алег Цягнібок: Чаму мяжа з Расеяй да гэтага часу не закрытая?

ВА «Свабода» патрабуе забараніць антыўкраінскія партыі і аб'явіць мабілізацыю ў сувязі з узброенай агрэсіяй Расеі.

Яе лідара Алега Цягнібока абурыў той факт, што ў парадак дня не ўключаюцца праекты заканадаўчых актаў пра новы этап мабілізацыі Нацыянальнай гвардыі, пра права свабоднага валодання зброяй, а таксама пра закрыццё мяжы Украіны для грамадзян Расеі, перадае НР.

«Навошта вы стваралі Нацыянальную гвардыю? Куды вы патрацілі 7 млрд. грыўняў? Чаму СНБА да гэтага часу не закрыла межы з Расеяй, адкуль пастаянна прыбываюць сепаратысты і агрэсары?», - спытаў Алег Цягнібок падчас свайго выступлення ў Вярхоўнай Радзе.

Таксама ён запатрабаваў уключыць у парадак дня праект закона аб забароне Партыі рэгіёнаў і КПУ: «Усе Царовы, Калеснічэнкі, Яфрэмавы і Сіманенкі, - усе яны павінны быць пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці і ўкраінскага грамадзянства. Іх трэба прыцягнуць да крымінальнай адказнасці».

Кіраўнік фракцыі «Свабода» ўпэўнены, што трэба тэрмінова рыхтаваць новыя блокпасты, мабілізаваць народ.

«Якія прэзідэнцкія выбары? Пуцін іх хоча сарваць. Пра якія прэзідэнцкія выбарах можна казаць, калі Пуцін прыйдзе сюды?! Ён хоча захапіць Кіеў! Калі ўлада не прадухіліць гэта, грош ёй цана», - заявіў Цягнібок.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама упраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках