8 траўня 2024, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пісьменнікі падтрымаюць украінскую літаратуру

6
Беларускія пісьменнікі падтрымаюць украінскую літаратуру

Пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў утворанае Таварыства ўкраінскай літаратуры.

Яго асноўныя мэты - спрыяць беларуска-ўкраінскім літаратурным сувязям.

Старшынёй суполкі стала пісьменніца Наталка Бабіна, кнігі якой неаднаразова перакладаліся на ўкраінскую мову і былі прэзентаваныя на ўкраінскіх кніжных выставах. Цяпер у таварыстве больш за 20 сябраў.

Літаратары маюць намер актывізаваць сувязі са сваімі ўкраінскімі калегамі, часцей рабіць узаемныя пераклады.

Бліжэйшым часам будзе выдадзены альманах твораў беларускіх аўтараў, якія пішуць па-ўкраінску. Папулярызаваць украінскую і беларускую літаратуру пісьменнікі будуць і ў сацыяльных сетках, паведамляе БелаПАН. Для маладых перакладчыкаў абяцаюць арганізаваць навучальныя семінары.

«Стварэнне таварыства - гэта і жэст салідарнасці з Украінай, якая перажывае складаныя часы, і спроба ўзаемнай культурнай дапамогі», - адзначана ў паведамленні прэс-службы СБП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках