7 траўня 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Піліпец: Следчыя выкарыстоўвалі жахлівыя забароненыя законам метады

31
Віктар Піліпец: Следчыя выкарыстоўвалі жахлівыя забароненыя законам метады

На пасяджэнні ў справе Піліпца падсудныя выступілі з астатнім словам.

Віктар Піліпец заявіў, што пры расследаванні гэтай крымінальнай справы выкарыстоўваліся «жахлівыя і часам забароненыя законам метады». Ён сказаў, што ў часе расследавання нават у сведак арыштоўвалася маёмасць, што, на ягоную думку, з'яўляецца самавольствам з боку асобных чальцоў следчай групы, піша БелаПАН.

«Абвінавачваюць у тым, што нават не скралі, а толькі купілі кватэры тым коштам, якім тады гэтыя кватэры прадаваліся», - адзначыў былы старшыня Гомельскага гарвыканкама.

Як ён сцвярджае, усе абвінавачванні на адрас падсудных грунтаваныя на меркаваннях, здагадках, выдумках і нічым не пацвярджаюцца. «Я шакаваны тым, што адбываецца», - заявіў падсудны.

Астатнія фігуранты справы таксама не прызналі сваю віну, заяўляючы, што абвінавачванні на іхны адрас беспадстаўныя і ў іх дзеяннях не было ніякіх злачынных намераў, а дзеянні цалкам адпавядалі заканадаўству.

Суддзя Сяргей Конеў, заслухаўшы астатняе слова падсудных, прызначыў наступнае судовае пасяджэнне на 22 красавіка, запланаваўшы на гэты дзень вынясенне прысуду.

Нагадаем, 4 лістапада 2013 года Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Паводле звестак Следчага камітэта, абвінавачаныя ў верасні-кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры ў дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені-красавіку 2011 года. Затым гэтыя кватэры былі прададзены коштам значна ніжэйшым за рынкавы. Частка жылых памяшканняў была зарэгістраваная на падстаўных асоб.

На лаве падсудных, акрамя Піліпца, - дырэктар управы капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, ягоная намесніца ў пытаннях эканомікі і фінансаў Валерый Барысевіч, начальніца жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальніца планава-дамоўнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца ў магілёўскім следчым ізалятары.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках