1 траўня 2024, Серада, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Расея працягвае трымаць дзесяткі тысяч войскаў уздоўж украінскай мяжы

1
Пентагон: Расея працягвае трымаць дзесяткі тысяч войскаў уздоўж украінскай мяжы

Прадстаўнікі амерыканскай ваеннай адміністрацыі правялі кансультацыі з Украінай па пытаннях абароны.

Пентагон выказаў занепакоенасць у сувязі з ростам гвалту на ўсходзе Украіны і заклікаў расейскі бок распачаць крокі да дээскалацыі становішча.

Пра гэта заявіў у Вашынгтоне прадстаўнік Пентагона палкоўнік Стыў Уорэн, паведамляе Укрінформ.

"Расейцы працягваюць трымаць дзесяткі тысяч войскаў уздоўж украінскай мяжы, - адзначыў палкоўнік. - Мы неаднаразова заклікалі расейцаў адвесці гэтыя войскі ад мяжы і дапамагчы разрадзіць сітуацыю ва Украіне".

Стыў Уорэн падкрэсліў, што нягледзячы на абяцанні расейцаў скараціць ваенную прысутнасць на мяжы з Украінай, "ніякіх істотных змен у колькасці або складзе расейскіх войскаў не адбылося".

У Пентагоне тым часам нагадалі, што напярэдадні ў размове па тэлефоне з Баракам Абамам прэзідэнт Пуцін адзначыў, што Расея не ўмешваецца ва Украіне, а ўсе сцвярджэнні пра гэта ілжывыя. Зрэшты, адзначаецца далей, амерыканскі ўрад не мае ніякіх ілюзій, што Расея падтрымлівае дзеянні па дэстабілізацыі Украіны.

У Пентагоне падкрэслілі, што згодныя з выказваннем Генеральнага сакратара НАТА аб тым, што "Расея павінна перастаць быць часткай праблемы і пачаць быць часткай рашэння".

Адначасова, як падкрэсліў С.Уорэн, "Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць Украіну". Паводле яго слоў, прадстаўнікі амерыканскай ваеннай адміністрацыі нядаўна правялі кансультацыі з Украінай па пытаннях абароны. Аднак яны не тычыліся бягучых аперацый, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Пентагона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках