1 траўня 2024, Серада, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўездах у Сумы выставілі блокпосты

2

Для прадухілення пранікнення сепаратысцкіх груп на тэрыторыю Сум, актывісты самаабароны і "Правага сектара" будуюць блокпосты на ўскраінах горада.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Першы блокпост ужо дабудавалі, абсталявалі асвятленнем, паставілі дзяжурных. Такія ж блокпосты збіраюцца паставіць на ўсіх уездах у Сумы.

Ініцыятары ўзмацнення абароны горада тлумачаць, што ўлічваючы падзеі на ўсходзе Украіны, гэта неабходныя меры бяспекі. Можа не вырашальныя, але істотныя.

"Ваеннай каштоўнасці гэтыя блокпосты не нясуць, але дзякуючы ім, мы зможам хутка паведаміць органам улады і, уласна, аператыўна зрэагаваць", - патлумачыў каардынатар сумскага "Правага сектара" Мікалай Суржэнка.

За некалькі гадзін жыхары Сум сабралі і прывезла на новы блокпост усё, чаго не хапала: шыны, бензін, дровы, бочкі для вогнішчаў, ежу і ваду. Абяцаюць дапамагаць і надалей.

"Мы павінны абараняцца. Мы, ад грамадства, будзем па максімуму дапамагаць. Мы аб'яднаемся і ў нас усё атрымаецца. Мы абаронім свой горад і сваю вобласць", - кажа грамадская актывістка Марына Зігерліг.

Член выканкама Сумскага гарадскога савета Сяргей Бяседзін паведаміў, што ўжо ёсць дамоўленасць з міліцыяй аб сумесным дзяжурстве, а таксама з "аўтадарам", які паабяцаў паставіць адпаведныя знакі каля блокпоста.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках