1 траўня 2024, Серада, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС апублікавала падрабязнасці спецаперацыі ў Краматорску

2

Антытэрарыстычная спецаперацыя прайшла без ахвяраў.

МУС апублікавала відэа з падрабязнасцямі антытэрарыстычнай аперацыі, якая праводзілася ўчора ў Краматорску, піша korrespondent.net.

У выніку спецаперацыі пры вызваленні аэрадрома ў Краматорску сілавікі ўзялі ў палон узброеных мітынгоўцаў.

"Спецпадраздзяленні МУС адбілі атаку ўзброеных нападнікаў, якія спрабавалі штурмаваць мясцовы аэрадром. Антытэрарыстычная спецаперацыя прайшла без ахвяраў. Ёсць інфармацыя пра аднаго параненага. У выніку ўзброенага супрацьстаяння аэрапорт пад кантролем украінскіх сілавікоў", - паведаміў дарадца Міністра МУС Станіслаў Рэчынскі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках