1 траўня 2024, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў звольніў кіраўніка ўнутраных войскаў МУС Украіны

9
Турчынаў звольніў кіраўніка ўнутраных войскаў МУС Украіны

Сцяпан Палтарак звольнены з пасады кіраўніка ўнутраных войскаў МУС Украіны.

В.а. прэзідэнта Украіны, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў звольніў Сцяпана Палтарака з пасады начальніка галоўнага ўпраўлення - камандуючага ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Тэкст адпаведнага ўказа ад 16 красавіка 2014 года №414/2014 абнародаваны на сайце в.а. кіраўніка дзяржавы.

"Звольніць Палтарака Сцяпана Цімафеевіча з пасады начальніка галоўнага ўпраўлення - камандуючага ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны", - гаворыцца ва ўказе.

Адзначым, 15 красавіка Вярхоўная Рада з трэцяй спробы прызначыла Сцяпана Палтарака на пасаду камандуючага Нацыянальнай гвардыі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках