1 траўня 2024, Серада, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі вымагаюць грошы ў яўрэяў Данецка пад пагрозай дэпартацыі

27

Невядомыя расклеілі каля сінагогі Данецка ўлёткі антысеміцкага зместу.

Інфармацыю пра гэта паведамілі члены Данецкай яўрэйскай абшчыны, перадаюць "Новости Донбасса".

"Паважаныя грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці! У сувязі з тым, што лідары яўрэйскай абшчыны Украіны падтрымалі бендэраўскую хунту ў Кіеве і варожа настроеныя ў дачыненні да праваслаўнай Данецкай рэспублікі і яе грамадзян, Галоўны штаб Данецкай рэспублікі пастанавіў наступнае: усім грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці, старэйшым за 16 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі суверэннай Данецкай рэспублікі, неабходна ў тэрмін да 3 траўня 2014 года з'явіцца да в. а. камісара па справах нацыянальнасцяў у будынак Данецкай АГА, кабінет 514 для рэгістрацыі. Кошт рэгістрацыі складае 50 даляраў ЗША", - гаворыцца ва ўлётцы.

Аўтары тэксту патрабуюць пры сабе мець грашовыя сродкі ў суме 50 даляраў ЗША для аплаты за рэгістрацыю, пашпарты для адзнакі аб веравызнанні, дакументы аб складзе сям'і, а таксама праваўстанаўліваючыя дакументы на ўсю належную вам нерухомую маёмасць і транспартныя сродкі.

"У выпадку ўхілення ад рэгістрацыі вінаватыя будуць пазбаўленыя грамадзянства і высланыя ў прымусовым парадку за межы рэспублікі з канфіскацыяй маёмасці", - гаворыцца ва ўлётцы.

Нагадаем, галоўны рэфармісцкі рабін Крыма Міхаіл Капусцін быў вымушаны бегчы з Сімферопаля ў Кіеў, баючыся антысеміцкіх настрояў, якія рэзка ўзмацніліся на тэрыторыі паўвострава пасля яго анэксіі Расеяй.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках