1 траўня 2024, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты Луганска выйдуць на мітынг за адзінства Украіны

2

Кіраўніцтва, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты луганскіх ВНУ 17 красавіка выйдуць на мітынг за мір, цэласнасць і непадзельнасць Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ЛНУ ім.Шаўчэнкі ў сераду, 16 красавіка.

Галоўнымі лозунгамі мерапрыемства будуць «Луганшчына - гэта Украіна», «Луганшчына - тэрыторыя без зброі і вайны». Мітынг пачнецца ў 10:00. Акрамя таго, у 11:00 адбудзецца Форум грамадскасці Луганшчыны.

Нагадаем, 6 красавіка ўдзельнікі прарасейскага мітынгу ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ ў Луганскай вобласці. Гарадская пракуратура адкрыла крымінальную вытворчасць па факце масавых беспарадкаў. Пазней міліцыя паведаміла, што мітынгоўцы ў будынку УСБУ завалодалі зброяй.

Служба бяспекі Украіны запатрабавала ад зламыснікаў вызваліць закладнікаў, якія знаходзяцца ў будынку ўпраўлення СБУ ў Луганскай вобласці, размінаваць памяшканні і скласці зброю. Патрабаванне да гэтага часу не выканана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках