6 траўня 2024, панядзелак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце Марыупаля прызямліліся пяць ваенных верталётаў

12

З верталётаў выйшлі каля 50 чалавек у ваеннай форме.

У аэрапорце Марыупаля прызямліліся 5 украінскіх ваенных верталётаў і адзін самалёт. Пра гэта 0629.com.ua паведаміла крыніца.

З верталётаў выйшлі каля 50 чалавек у ваеннай форме. Цяпер яны выгружаюць снайперскія вінтоўкі і гранатамёты.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках