6 траўня 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У захопнікаў ваеннай часткі ў Марыўпалі канфіскавалі наркотыкі і алкаголь

5
У захопнікаў ваеннай часткі ў Марыўпалі канфіскавалі наркотыкі і алкаголь

Праваахоўныя органы выявілі і канфіскавалі наркотыкі, а таксама алкаголь ва ўдзельнікаў штурму вайсковай часткі ў Марыупалі.

Пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Станіслаў Рэчынскі, піша uainfo.org.

"У сепаратыстаў і грамадзянскіх актывістаў знойдзены алкаголь і наркотыкі... у тым ліку сур'ёзная колькасць амфетаміну, не кажучы ўжо пра спіртное", - заявіў Рэчынскі.

Паводле яго слоў, некаторыя затрыманыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Рэчынскі адзначыў, што мясцовыя жыхары ўсходніх абласцей паступова пачынаюць дапамагаць праваахоўнікам ў барацьбе з сепаратыстамі. Такая дапамога была аказаная ў антытэрарыстычнай аперацыі.

Нагадаем, 16 красавіка прарасейскія актывісты спрабавалі захапіць вайсковую частку ў Марыупалі. У выніку чаго, па словах міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава, сярод нападнікаў трое забітыя, 13 параненыя, 63 затрыманыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках