6 траўня 2024, панядзелак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод захопленых у Славянску закладнікаў - журналіст

Сярод захопленых у Славянску закладнікаў - журналіст

Баявікі ў Славянску 16 красавіка 2014 года затрымалі журналіста Сяргея Лефцера.

Пра гэта паведамляе фонд "Адкрыты дыялог" са спасылкай на ўласную крыніцу. Сяргей Лефцер з'яўляецца незалежным назіральнікам-журналістам Фонду. Ён адбыў у горад Славянск 14 красавіка для напісання рэпартажу з месца падзей, гаворыцца ў паведамленні.

Баевікі нібыта абвінавацілі яго ва ўдзеле ў "Правам сектары" і шпіянажы.

"Па апошніх дадзеных, цяпер Сяргей Лефцер знаходзіцца ў падвале гарадскога аддзела СБУ на вуліцы Карла Маркса, куды яго перавезлі з будынка гарсавета. Фізічны стан журналіста невядомы", - распавялі ў фондзе.

Арганізацыя заклікала прадстаўнікоў ААН і АБСЕ прызнаць, што адказнасць за выкраданне журналіста ляжыць на Расейскай Федэрацыі.

"Расея перашкаджае збору і абнародаванню аб'ектыўнай інфармацыі пра падзеі на Усходзе Украіны, чым тлумачацца пераследы незалежных журналістаў. У той жа час, працягваецца актыўная Расейская прапаганда ў рэгіёне і ў свеце, распаўсюд ілжывай інфармацыі, што мае вынікам разгортванне і паглыбленне канфлікту паміж Украінай і Расеяй", - заявілі ў арганізацыі.

Раней мэр Славянска Нэля Штэпа таксама заяўляла пра тое, што баевікі ў горадзе ўзялі закладнікаў. Частка з іх была захопленая пасля штурму баявікамі аддзялення міліцыі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках