6 траўня 2024, панядзелак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20-гадовы ёг зубамі зрушыў з месца грузавік, стоячы на бітым шкле

6

Да здзяйснення дадзенага трука 20-гадовы ёг Ян Донг рыхтаваўся 10 гадоў.

Напэўна многія не раз бачылі, як спартсмены, жадаючы ўстанавіць сусветны рэкорд, цягнулі за сабой аўтамабілі з дапамогай сваіх валасоў або зубоў. Зрэшты, у 20-гадовага Яна Донга атрымалася моцна абысці канкурэнтаў. Ён не проста зрушыў з месца грузавік зубамі, але і стаяў пры гэтым басанож на бітым шкле, паведамляе Mirror.

Малады каскадзёр вырашыў максімальна ўскладніць сабе задачу. Па-першае, ён устаў босымі нагамі на кучу бітага шкла. Па-другое, перад тым, як пачаць устанаўліваць рэкорд, ён укамплектаваў трохтонны грузавік дзевяццю пасажырамі, чым значна павялічыў масу аўтамабіля, перадаюць "Вести".

Па словах юнака, ён рыхтаваўся да здзяйснення дадзенага трука 10 гадоў.

"Мае ногі ўжо амаль нічога не адчуваюць. Часам мне здаецца, што я магу хадзіць па вуглях і пасвістваць", - заявіў Ян Донг.

У выніку 20-гадовы ёг, як здавалася з боку, без цяжкасцяў зрушыў з месца гіганцкую машыну, моцна заціснуўшы зубамі трос. Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса, якія назіралі за тым, што адбываецца, афіцыйна зафіксавалі дасягненне маладога чалавека.

Год таму каскадзёр пад псеўданімам Montystar зрушыў з месца трохтонны грузавік з дапамогай сваіх зубоў. Праўда, на бітым шкле ён пры гэтым не стаяў.

Rex
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках