6 траўня 2024, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Днепрапятроўска: Кожная капейка за расейскі тавар вернецца куляй

4

Днепрапятроўская моладзь зладзіла флэш-моб супраць расейскіх тавараў.

У трох супермаркетах Днепрапятроўска патрыятычна настроеная моладзь арганізавала флэш-мобы "Русскае забівае!", накіраваныя на байкот расейскіх тавараў.

Каля двух дзесяткаў юнакоў і дзяўчат з сіне-жоўтай атрыбутыкай і таварамі расейскіх вытворцаў у руках дэманстратыўна ўпалі на падлогу і "памерлі", піша Радіо Свабода.

Некаторыя з удзельнікаў акцыі трымалі ў руках таксама паштоўкі "Не купляй расейскае!", партрэты Уладзіміра Пуціна і плакаты з надпісамі "Рускае забівае!", "Кожны тавар вернецца кулямі", "Кожны пакупнік расейскіх тавараў фінансуе вайну".

Маладыя людзі таксама скандавалі "Расейскае забівае!".

Па словах каардынатара акцыі Уладзіслава Мельнічука, такім чынам удзельнікі сімвалічна прадэманстравалі, як набыццё расейскай прадукцыі "ўплывае на жыццё грамадзян Украіны": кожны набыты ва Украіне расейскі тавар - гэта "яшчэ адна куля ў вінтоўку агрэсара", лічаць удзельнікі акцыі.

"Мэта акцыі - данесці людзям, што, купляючы расейскія тавары, яны спансавалі анэксію Крыма, а зараз дапамагаюць адабраць у нас Усходнюю Украіну. Людзі павінны разумець, што не павінны спансаваць расейскую агрэсію і павінны даць адпор. Першая акцыя прайшла досыць паспяхова, пакупнікі адэкватна на яе рэагавалі. Таксама не было супраціву з боку адміністрацыі крамы", - заявіў Мельнічук.

Па дадзеных каардынатара, падобныя акцыі на днях маладыя людзі правядуць і ў іншых крамах Днепрапятроўска.

Байкот расейскіх тавараў ва Украіне набірае абароты. Людзі размяшчаюць у сацсетках спіс расейскіх вытворцаў, прапаноўваючы альтэрнатыўныя тавары айчыннай вытворчасці, і ўсталёўваюць на свае тэлефоны спецыяльныя праграмы, якія распазнаюць краіну-вытворцу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках