6 траўня 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таварыш Маўзер» вярнуўся

«Таварыш Маўзер» вярнуўся

Саліст гурта «Таварыш Маўзер» Ян Маўзер вяртаецца на сцэну з новым праектам.

Ян Маўзер прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы праект «МАМА», з якім вяртаецца на сцэну пасля чатырохгадовага маўчання. Песня «Вам!» возьме ўдзел у новым туры аўдыёчарта.

Свой новы праект адзін з лідараў беларускай альтэрнатыўнай сцэны сярэдзіны 00-х Ян Маўзер рыхтаваў у поўнай таямніцы. У 2010 годзе, калі частка музыкаў гурта «Таварыш Маўзер» з'ехала ў Піцер, а сам Ян разам з гітарыстам пераехаў у Менск. Ужо ў сталіцы шляхі двух заснавальнікаў гурта разышліся. Ян спрабаваў знайсці новых музыкаў і адрадзіць гурт.

«Калі нарэшце былі знойдзеныя музыкі і пачаліся рэпетыцыі, я бачыў, што ў хлопцаў некаторыя праблемы. Потым я паехаў у Кіеў, прыязджаў у Менск, а хлопцы на рэпетыцыі сядзелі на крэслах. Для мяне гэта было як сімвал таго, што «гейм овер», - распавядае музыка.

Пра новы праект Ян вырашыў нічога не паведамляць публічна, пакуль не будзе чым пахваліцца.

«МАМА» ўзнікла наступным чынам. Мне патэлефанаваў Сяргей Нікалайчанка (экс-«Віртуальныя тэхналогіі») і прапанаваў рабіць музыку разам. Гэта гітарыст вельмі высокага класа і прапанову я безумоўна прыняў. Да таго ж аказалася, што мы марылі пра адну і тую жа музыку. Мы вырашылі нічога не выдумляць і гуляць класічны рок. Бо гэта лепш за ўсё адпавядае тым песням, што я пішу», - распавядае музыка.

Першым сінглам «МАМА» стала кампазіцыя «Вам!», якую музыкі вырашылі прэзентаваць на партале Tuzin.fm. Ян кажа, што тэкст песні пісаўся яшчэ для «Маўзера», як раз з яе планаваўся камбэк гурта. «Але з «музлом» не атрымлівалася. Нікалайчанка зрабіў свой варыянт, я трохі дадаў ад сябе інтанацый і прыдумаў фінальны вакаліз. Тое, што пісьменнік хоча сказаць, ён павінен пісаць, а не гаварыць. Мне здаецца, у тэксце таямніц няма, усё зразумела. А пачаць вырашылі з яе, бо з чагосьці ж трэба пачынаць», - усміхаецца музыка.

Запіс песні «Вам!» праходзіў у Беларусі, а звядзенне і майстарынг рабіў Уладзімір Селядцоў - былы гітарыст і аўтар песень гурта «Маўзер».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках