6 траўня 2024, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзешчыца аб перамовах у Жэневе: Супярэчнасці застаюцца

13
Дзешчыца аб перамовах у Жэневе: Супярэчнасці застаюцца

Супярэчнасці паміж Масквой і Кіевам тычацца вайскова-палітычнага статусу Украіны.

У выніку чатырохбаковых перамоў у Жэневе Украіна, Расея, ЕЗ і ЗША прынялі сумесную заяву, якая ўключае крокі для развязання ўкраінскага крызісу.

«Гаворка ідзе пра вызваленне ўсіх будынкаў, якія нелегальна захопленыя, вызваленне вуліц, памяшканняў, поўнае раззбраенне ваенізаваных аб'яднанняў», - паведаміў в.а. міністра замежных спраў Андрэй Дзешчыца ў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Україна» пасля перамоваў.

Акрамя таго, з ягоных слоў, стораны пагадзіліся, што Арганізацыя ў бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) павінна адыгрываць ключавую ролю ў працэсе імплементацыі гэтых мерапрыемстваў.

Дзешчыца адзначыў, што расейская дэлегацыя падчас перамоваў у Жэневе падтрымала дээскалацыю сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і пагадзілася ёй садзейнічаць. «Расея гэтай заявай пагадзілася садзейнічаць дээскалацыі сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах», - паведаміў Дзешчыца.

З ягоных слоў, гэтая заява стала «своеасаблівым тэстам, які паказаў, наколькі адданым з'яўляецца жаданне і рашэнне, у першую чаргу, Расеі, садзейнічаць дээскалацыі сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны».

Разам з тым, Дзешчыца дадаў: «У Кіева і Масквы застаюцца супярэчнасці ў пытанні вайскова-палітычнага статусу Украіны».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках