3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Славянска знікла

10
Мэр Славянска знікла

Мэр Славянска Нэлі Штэпа з учорашняга дня не выходзіць на сувязь.

Яе месцазнаходжанне застаецца пакуль невядомым, паведамляе гарадскі сайт Славянска Slavgorod.

У чацвер, 17 красавіка, у другой палове дня Штэпа падала ў адстаўку. Як паведамілі супрацоўнікі выканкама, многія бачылі, як яна ўвайшла ў будынак выканкама і сядзела ў прыёмнай, чакаючы размовы з Вячаславам Панамаровым. Пасля чаго звязацца з ёй ніхто з супрацоўнікаў не можа.

У пятніцу, 18 красавіка, работнікі выканкама паведамілі пра тое, што раніцай на плошчы Славянска збяруцца жыхары горада і выступяць з патрабаваннямі атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра Штэпу, каб пераканацца, што яна жывая.

У сваім апошнім відэаінтэрв'ю, 16 красавіка, Нэлі Штэпа заявіла, што з'яўленне ў Славянску дыверсантаў і прарасейскіх узброеных баевікоў адбылося па замове людзей, якіх адхілілі ад улады пасля Еўрарэвалюцыі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках