3 траўня 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Славянска: Тэрарысты ўзялі ў закладнікі мэра

8
Жыхары Славянска: Тэрарысты ўзялі ў закладнікі мэра

Незадаволеныя жыхары Славянска сабраліся на галоўнай плошчы горада ў пятніцу раніцай.

Як паведамляе "Украинская правда", каля 50-ці чалавек патрабуюць разблакаваць гарвыканкам і ачысціць горад ад узброеных людзей.

Яны таксама патрабуюць ад узброеных людзей вызваліць мэра горада Нэлю Штэпу. Па іх словах, яна там у закладніках.

Мірныя жыхары падышлі да ўзброеных людзей у камуфляжы і масках і сказалі, што хочуць, каб тыя сышлі адтуль - маўляў, ахоўвайце блокпосты, але мы хочам спакою ў горадзе.

Узброеныя людзі пачалі запэўніваць, што ахоўваюць мясцовых ад "Правага сектара".

Акрамя таго, жыхары Славянска кажуць, што ў горадзе не працуе інтэрнэт, адключанае тэлебачанне, у прыватнасці - не працуюць расейскія каналы.

Таксама нібыта чуваць стрэлы ў раёне аэрадрома.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках