3 траўня 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Краматорску зноў адключылі вяшчанне расейскіх каналаў

1
У Краматорску зноў адключылі вяшчанне расейскіх каналаў

У Краматорску СБУ вызваліла тэлевышку і адключыла расейскія тэлеканалы.

Супрацоўнікам Канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання (РККТ) сумесна са Службай бяспекі Украіны атрымалася адключыць вяшчанне расейскіх каналаў у Краматорску, паведамляюць у канцэрне.

"Работнікі Канцэрну РРТ сумесна з СБУ адключылі вяшчанне расейскіх каналаў у Краматорску. Пасля чаго невядомыя ўзброеныя асобы пакінулі захоплены аб'ект", - сказалі агенцтву "Інтэрфакс" у КРРТ.

Як паведамлялася, напярэдадні ўзброеныя асобы захапілі аб'ект у Краматорску, які належыць КРРТ, пачалі ўсталёўваць там спадарожнікавае абсталяванне для прыёму расейскіх каналаў і адключалі вяшчанне ўкраінскіх каналаў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках