3 траўня 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад на вайсковую частку ў Марыупалі: міліцыя знайшла гільзы і кактэйлі Молатава

3

Пасля нападу на вайсковую частку ў Марыупалі выяўлена на прылеглай тэрыторыі мноства гільзаў і паўпустыя бутэлькі з гаручай сумессю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

"Акрамя гэтага аўто, якія належаць вайсковай частцы, цалкам разбітыя, са слядамі прабоін", - гаворыцца ў паведамленні.

Вечарам 16 красавіка каля 300 агрэсіўна настроеных узброеных асоб, выкарыстоўваючы фугасы і кактэйлі Молатава, паспрабавалі ўварвацца на тэрыторыю вайсковай часткі і захапіць арсенал, які там захоўваўся. У адказ на атаку, вайскоўцы сумесна з работнікамі МУС правялі аперацыю па лакалізацыі і раззбраенні нападнікаў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках