3 траўня 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі абладміністрацыі ў Данецку: Мы сыходзіць не збіраемся

14
Захопнікі абладміністрацыі ў Данецку: Мы сыходзіць не збіраемся

Прарасейскія баевікі не збіраюцца выконваць дамоўленасці ў Жэневе.

Актывісты, якія занялі будынак абласной адміністрацыі ў Данецку і абвясцілі "Данецкую народную рэспубліку", паведамілі, што яны сыходзіць з будынка не збіраюцца.

Адзін з іх - Аляксандр Гняздзілаў, які робіць заявы ад імя захопнікаў, - падкрэсліў, што яны лічаць, што новыя ўкраінскія ўлады нелегітымныя і, адпаведна, незаконна займаюць урадавыя будынкі, перадае BBC.

Таму пратэстоўцы ў Данецку кажуць, што пакінуць будынак абласной адміністрацыі толькі тады, калі ўлады ў Кіеве пакінуць будынкі парламента і прэзідэнцкай адміністрацыі.

У чацвер на перамовах у Жэневе па ўрэгуляванні крызісу на Украіне ўдзельнікі сустрэчы прынялі заяву, якая тычыцца "канкрэтных крокаў па дээскалацыі напружанасці".

У дакуменце змяшчаецца заклік да неадкладнага дыялогу з удзелам украінскіх рэгіёнаў. Таксама дакумент прадугледжвае, што ўсе незаконныя фармаванні на тэрыторыі краіны павінны быць раззброеныя, а ўсе захопленыя будынкі - вызваленыя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках