3 траўня 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ РФ блакаваў калону ўкраінскіх сілавікоў на Данбасе

29
Спецназ РФ блакаваў калону ўкраінскіх сілавікоў на Данбасе

Экстрэмісты і расейскі спецназ блакавалі аўтакалону ўкраінскіх сілавікоў.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле яго слоў, група ўкраінскіх сілавікоў перамяшчалася ў складзе аўтакалоны, у 22.30 была спыненая супрацоўнікамі ДАІ і тут жа заблакаваная групай экстрэмістаў колькасцю да 500 чалавек. У складзе гэтай групы знаходзіліся і расейскія вайскоўцы.

Іх падраздзяленне ўзначальваў расейскі афіцэр - вядомы Ігар Стралкоў, які прадставіўся «палкоўнікам УС РФ са спецгрупы «Крым». Іншыя вайскоўцы спецназа таксама проста заяўлялі пра сваю прыналежнасць да Узброеных сіл Расеі.

Украінскія сілавікі пазней былі разблакаваныя.

«Раней расейскія вайскоўцы спрабавалі схаваць сваю прыналежнасць да УС Расеі. Але адразу пасля ўчорашняга падпісання Масквой т.зв. Жэнеўскіх пагадненняў яны пачалі «легалізавацца», хоць расейскія ўлады рэзка адмаўляюць іх прысутнасць на ўсходзе Украіны», - напісаў Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Фота: AP

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках