3 траўня 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На агрэсіі супраць Украіны Расея страціла $155 мільярдаў

9

З-за імперскіх авантур Пуціна расейская эканоміка застанецца ля разбітага карыта.

Па інфармацыі Цэнтрабанка Расеі, адток капіталу, які з'яўляецца самай вялікай праблемай расейскай эканомікі, у сакавіку значна перавысіў 50 млрд. даляраў, а ў канцы красавіка можа вырасці да 70 млрд. даляраў. Гэта азначае, што толькі за чатыры месяцы гэтага года адток капіталу з Расеі складзе больш, чым за ўвесь 2013 год (63 млрд. даляраў). Сусветны банк прагназуе, што да канца гэтага года з Расеі выпарацца 150 млрд. даляраў. Гэтая сума роўная амаль палове гадавога бюджэту Расеі, піша эканамічны партал Money.pl (пераклад - charter97.org).

Але адток інвестараў - гэта яшчэ не ўсё. Абарона курса рубля ад падзення каштавала Цэнтрабанку Расеі з пачатку года больш за 35 млрд. даляраў, але нягледзячы на гэта, курс расейскай валюты значна ўпаў са снежня мінулага года. Калі ў снежні даляр каштаваў 34 рубля, то цяпер ужо каля 36 рублёў. У адносінах да польскага злотага расейская валюта страціла за гэты час амаль 9%.

Вельмі важным паказчыкам з'яўляецца рэзкае падзенне валютных рэзерваў Расеі. У канцы мінулага года яны складалі каля 570 млрд. даляраў, а ў пачатку красавіка 2014 года ўжо каля 470 млрд. даляраў. Ці шмат гэта? Для параўнання, маленькая Швейцарыя мае валютныя рэзервы на ўзроўні 490 млрд. даляраў, а Польшча - 100 млрд. даляраў.

Таксама рэзка скарачаюцца замежныя інвестыцыі ў Расею. У пачатку года яны былі ў тры разы менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Гэта азначае, што Расея недаатрымала каля 20 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках