3 траўня 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін Украіны падрыхтаваў законапраект аб амністыі

7
Кабмін Украіны падрыхтаваў законапраект аб амністыі

Кабінет міністраў Украіны ўжо падрыхтаваў праект закона аб амністыі сепаратыстаў на ўсходзе краіны.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе, перадае РБК-Украіна.

"Кабмін ужо падрыхтаваў праект закона аб амністыі. І ў выпадку, калі тыя асобы, якія захапілі памяшканні, здадуць зброю і вызваляць памяшканне, такія асобы будуць амніставаныя", - заявіў Яцанюк.

Паводле яго слоў, такая амністыя не будзе тычыцца тых, хто здзейсніў цяжкія злачынствы, але ўсе іншыя людзі змогуць быць амніставаныя.

"Такі закон (праект закона) ужо падрыхтаваны, і калі будзе воля ўсяго парламента, такі закон будзе зарэгістраваны, і давайце галасаваць за яго", - заявіў Яцанюк.

Нагадаем, пра амністыю для большасці прарасейскіх баевікоў дамовіліся ўчора ў Жэневе прадстаўнікі Украіны, РФ, ЗША і ЕЗ.

Фота: AFP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках