3 траўня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі пакінулі БТРы ў Славянску і накіраваліся ў Северск

14
Баевікі пакінулі БТРы ў Славянску і накіраваліся ў Северск

Расейскія вайскоўцы пакінулі бронетэхніку ў Славянску і накіраваліся да горада Северск Данецкай вобласці.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў журналіст Улад Содзель.

"Калона машын з расейскім спецназам, якая адправілася са Славянска, ехала спачатку па дарозе на Арцёмаўск, а цяпер вярнула на Лісічанск і рухаецца на горад Северск. Дарэчы, усю бронетэхніку яны пакінулі ў Славянску", - напісаў Содзель.

Нагадаем, украінскія спецслужбы атрымалі пацверджанне, што захоп будынка Вярхоўнага Савета АР Крым 27-га лютага 2014 года праводзіўся вайскоўцамі 45-га асобнага палка спецпрызначэння ПДВ ВС РФ. Зараз яны "працуюць" на ўсходзе Украіны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Фота: AP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках