3 траўня 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты рыхтуюць захоп гарсавета ў Крывым Рогу

4

Захоп будынка плануюць правесці заўтра.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла журналістка Лана Самахвалава.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках