3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ўчынілі правакацыю супраць міліцыі ў Нікалаеве

5

У Нікалаеве марыянеткі Пуціна па службовых радыёчастотах заклікаюць міліцыянтаў не выконваць загады кіраўніцтва УУС.

Пра гэта паведамляюць Факти ICTV.

Невядомыя мужчына і жанчына падключаюцца да закрытай частаты і распавядаюць праваахоўнікам сваю версію таго, што адбываецца ў краіне, заклікаючы не падпарадкоўвацца кіраўніцтву.

Міліцыянты змянілі радыёчастату.

- Калі ў вас няма смеласці ўзяць зброю і выйсці на абарону вашых грамадзян. Калі ў вас няма смеласці гэта зрабіць - здымайце форму і не хадзіце на працу. Вазьміце даведку ў бальніцы і не хадзіце на службу, - заклікаў правакатар.

Інспектар патрульнай службы Станіслаў Няскромны сказаў, што яны не стануць рэагаваць на падобныя заклікі.

У дадзены момант асобы злачынцаў не ўстаноўленыя, але праваахоўнікі ўпэўненыя, што гэта не супрацоўнік міліцыі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках