10 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаеў гатовы прыняць удар: вакол горада ўсталявалі 6 блок-пастоў

Мікалаеў гатовы прыняць удар: вакол горада ўсталявалі 6 блок-пастоў

У Мікалаеўскай вобласці ўзмацнілі намаганні ў недапушчэнні парушэнняў грамадскага парадку ў святочныя дні.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мікалаеўскай абласной рады са спасылкай на сённяшнюю нараду Рады абароны Мікалаеўскай вобласці, паведамляе УНІАН.

Увага кіраўнікоў ведамстваў, якія былі задзейнічаныя ў забеспячэнні жыццядзейнасці вобласці, была звернутая на ўзмацненне мер у недапушчэнні парушэнняў грамадскага парадку ў святочныя дні.

«Ні ў якім разе нельга расслабляцца. Камусьці свята, а камусьці - падстава для дэстабілізацыі сітуацыі ў вобласці. Мы маем справу з праціўнікам, які паставіў сілу вышэй за закон, і грамадскасць павінна пра гэта ведаць», - адзначыў старшыня аблрады Тарас Крэмінь. Таксама, у аблрадзе заклікалі бізнесоўцаў аказваць дапамогу ва ўмацаванні блок-пастоў: «прадпрымальнікі павінны ўсвядоміць, што дапамога ва ўмацаванні ахоўных механізмаў горада, у якім яны жывуць - гэта не капрыз часу. Калі вораг прыйдзе ў Мікалаеў, пасёлкі і гарады вобласці - у шматлікіх бізнэсоўцаў іх бізнэсу не застанецца».

Асаблівая роля ва ўмацаванні ахоўных механізмаў горада і вобласці агулам сёння адведзена створанаму батальёну патрульна-паставой службы асаблівага прызначэння, яго эфектыўнаму ўзаемадзеянню з кіраўніцтвам добраахвотных народных фармаванняў. Акрамя таго, мікалаеўцы разлічваюць на прыцягненне вайскоўцаў для ўзмацнення патрулявання вуліц і важных стратэгічных аб'ектаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках