6 траўня 2024, панядзелак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Праект новай Канстытуцыі будзе гатовы праз два тыдні

Яцанюк: Праект новай Канстытуцыі будзе гатовы праз два тыдні

Канчатковая рэдакцыя новай Канстытуцыі Украіны будзе зацверджаная ў верасні 2014 года.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што праект новай Канстытуцыі будзе гатовы праз два тыдні.

Пра гэта ён сказаў сёння ў сваім выступленні на штогадовай інвестыцыйнай канферэнцыі кампаніі Dragon Саріtаl, перадае РБК.

«Эканамічны пакет рэформаў больш-менш зразумелы, а што тычыцца канстытуцыйнай рэформы, то тут не ўсё так адназначна. Мы чакаем, што праз два тыдні ў нас з'явіцца праект Канстытуцыі... Мы відавочна прадэманстравалі нашу пазіцыю адносна таго, якой павінна быць Канстытуцыя», - заявіў прэм'ер.

Учора Яцанюк заяўляў, што канчатковая рэдакцыя новай Канстытуцыі Украіны будзе зацверджаная ў верасні 2014 года.

Нагадаем, 21 лютага Вярхоўная Рада Украіны вярнула Канстытуцыю 2004 года, якая істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках