6 траўня 2024, панядзелак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс прайграла 78-й ракетцы свету

1
Серэна Уільямс прайграла 78-й ракетцы свету

Першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс прайграла Яне Чэпелавай, якая займае 78-е месца ў рэйтынгу WTA, у другім крузе турніру ў Чарльстоне.

Сустрэча завяршылася паразай Уільямс у двух сэтах - 4:6, 4:6. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну і 25 хвілін.

Саперніца Чэпелавай па трэцім крузе вызначыцца ў матчы расеянкі Алены Веснінай і Петры Цэткоўскі з Чэхіі, піша Lenta.ru.

20-гадовая Чэпелава, якая прадстаўляе Славакію, упершыню ў кар'еры перамагла суперніцу з першай дзесяткі рэйтынгу WTA.

Серэна Уільямс прайграла ўсяго трэці матч ў 2014 годзе. Да гэтага яна прайграла францужанцы Алізэ Карнэ ў паўфінале турніру ў Дубаі, а ў чацвёртым крузе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі амерыканка саступіла Ані Іванавіч з Сербіі.

З пачатку 2014 года Уільямс паспела перамагчы на двух турнірах - у Брысбене і Маямі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках