3 траўня 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намсакратара РНБА: Расейскія СМІ сёння - галоўная крыніца дэзінфармацыі

2
Намсакратара РНБА: Расейскія СМІ сёння - галоўная крыніца дэзінфармацыі

Начны інцыдэнт у Славянску - ідэальны ўзор расейскай прапаганды, заявіла Вікторыя Сюмар.

Нават святое Уваскрэсенне Хрыстовае не спыняе расейскую прапаганду ад інфармацыйнай вайны. Пра гэта заявіла намесніца сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Вікторыя Сюмар, каментуючы чарговую спробу расейскіх СМІ распаўсюдзіць лухту і дэзінфармацыю.

"Гэта ідэальны ўзор расейскай прапаганды, які сёння тыражуюць нямала не толькі расейскіх, але і замежных СМІ", - напісала Сюмар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле яе слоў, "задума прапагандыстаў відавочнае": "Паказаць, што сітуацыя ва Украіне выходзіць з-пад кантролю нават на святы; разгарнуць тэзіс аб "грамадзянскай вайне" ва Украіне; учыніць чарговую хвалю інфармацыйнай падрыхтоўкі да абгрунтавання ўварвання".

"Просьба да журналістаў - правяраць інфармацыю замест таго, каб станавіцца інструментам у інфармацыйнай вайне супраць Украіны. Расейскія СМІ сёння - галоўная крыніца дэзінфармацыі пра Украіну. Рыхтуем адпаведны зварот да вядучых сусветных медыякампаній", - паведаміла Сюмар.

Яна адзначыла, што дэзінфармацыю расейскіх СМІ "трэба блакаваць, а ня тыражаваць". "Спасылка на расейскія медыі павінна стаць прыкладам "няякаснай журналістыкі", улічваючы, як часта там падаецца адкрытая хлусня, неабходная для пацверджання ідэалагічных міфаў, прыдуманых з мэтай абслужыць задачы Крамля ў кантэксце вайны супраць Украіны", - дадала намесніца сакратара РНБА.

Нагадаем, сёння ноччу ў ваколіцах Славянска адбылася перастрэлка. Расейскія СМІ абвінавацілі ў гэтым Правы сектар, таму што ў аднаго з тых, хто нападаў нібыта знайшлі візітоўкі Дзмітрыя Яраша і іншую сімволіку Правага сектара, што, на думку расейскага боку, адназначна сведчыць пра ролю ПС ў начных падзеях. МУС удзел Правага сектара не пацвердзіў. Аднак МЗС РФ адразу заявіў, што ўкраінскія ўлады нібыта зрываюць мірныя перамовы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках