3 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інгушэціі загаварылі аб рэферэндуме аб выхадзе са складу Расеі

37
У Інгушэціі загаварылі аб рэферэндуме аб выхадзе са складу Расеі

Ібрагім Льянаў, вядомы праваабаронца Інгушэціі, прапануе рэспубліцы адлучыцца ад Расеі паводле крымскага сцэнару - шляхам рэферэндуму.

Пра гэта паведамляе выданне «Галоўкам».

Сярод галоўных патрабаванняў Ібрагіма Льянава - вярнуць у склад Інгушэціі зямлі ў прыгарадным раёне, якія раней адышлі Асеціі (правесці адпаведны рэферэндум), увесці ў краіну міратворчыя войскі, арыштаваць рахункі мясцовых алігархаў за мяжой, прызнаць генацыдам дзеянні Расеі ў 1944 годзе супраць народа Інгушэціі, выплаціць грашовую кампенсацыю сем'ям загінулых, судзіць міжнародным трыбуналам службовых асоб Асеціі і Расеі, якія маюць дачыненне да правядзення этнічнай чысткі інгушоў у 1992 годзе ў прыгарадным раёне.

Нагадаем, 17 сакавіка 2014 года самаабвешчаныя ўлады Крыма абвясцілі аб сваёй «незалежнасці». Гэтую пастанову яны абгрунтавалі «рэферэндумам», падчас якога нібыта больш за 96 адсоткаў жыхароў аўтаноміі прагаласавалі за далучэння да Расеі. Украінскія ўлады, ЗША і Еўразвяз заявілі пра незаконнасць галасавання і адмовіліся прызнаць яго вынікі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках