3 траўня 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Ярмошынай ходзіць у майцы «Я люблю мамчын боршч»

102

Аляксей Ярмошын пахваліўся новай майкай.

Новае фота сын кіраўніцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай, якой праз фальсіфікацыі забаронены ўезд у краіны ЕЗ, апублікаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». На ім Аляксей Ярмошын пазіруе ў майцы з надпісам «Я люблю мамчын боршч».

Відавочна, падставай для такой майкі стала вядомая заява Ярмошынай, зробленая 20 снежня 2010 г. на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў пасля жорсткага разгону ўдзельнікаў мітынгу апазіцыі ля Дома ўрада. Ярмошыну тады спыталі, ці лічыць яна апраўданымі дзеянні сіл правапарадку ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 19 снежня. На рэмарку журналіста, што сярод дэманстрантаў былі жанчыны, Ярмошына заявіла: «Вы ведаеце, гэтым «жанчынам» рабіць няма чаго. Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі. Мне ў галаву гэта не прыйдзе. Гэта ганьба для жанчыны - удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Я яшчэ разумею, калі яна дзяўчына дурная, маладая, так маладых людзей шмат. А калі жанчына ва ўзросце ідзе, значыць, у яе, прабачце, штосьці з інтэлектам не ў парадку».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках