3 траўня 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэсіты - Пуціну: Вова, не рабі маме нервы

7

Карыкатуры на прэзідэнта Расеі з'явіліся на білбордах у Адэсе.

З іх Уладзіміру Пуціну кажуць: «Вова! Не рабі маме нервы!». Побач з карыкатурнай выявай палітыка намаляваны сілуэт помніка Дзюку. Як паведамляе Укрінформ, гэта адказ Пуціну на яго заяву, што Адэса ў складзе Наварасейскага краю «была падораная Украіне ў царскія часы».

«Мы наважылі адказаць Пуціну на яго апошнія заявы аб Новаросіі і павесілі ў Адэсе такія борды. Адэса-Мама папярэджвае Вову - не трэба рабіць маме нервы», - заявілі ініцыятары акцыі.

Нагадаем, 17 красавіка прэзідэнт Расеі заявіў пра новыя тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

Паўднёва-ўсходнія вобласці Украіны, з ягоных слоў, былі заваяваны расейскімі войскамі і перададзеныя пад кіраванне Кіева «ў сярэдзіне дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. «Вось гэта вось Харкаў, Луганск, Данецк, Херсон, Мікалаеў, Адэса не ўваходзілі ў склад Украіны ў царскія часы. Гэта ўсё тэрыторыі перададзеныя ў дваццатыя гады савецкім урадам, навошта яны гэта зрабілі - Бог іх ведае», - заявіў Пуцін.

Фото: censor.net.ua
Фото: censor.net.ua
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках