15 траўня 2024, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перавозчыкаў абавяжуць правяраць дакументы на ўезд у Беларусь

11
Перавозчыкаў абавяжуць правяраць дакументы на ўезд у Беларусь

За адсутнасць у вандроўніка неабходных для ўезду ў Беларусь дакументаў будуць штрафаваць перавозчыка, які яго даставіў.

З прапановай унесці змены ў заканадаўства выступіў Дзяржпамежкамітэт Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Авіяперавозчыкі будуць павінны правяраць дакументы пасажыраў на права ўезду ў Беларусь. Як паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Леанід Мальцаў, такая норма ёсць у праекце дапаўненняў у закон па пытаннях забеспячэння памежнай бяспекі. Яго прыняла ў першым чытанні Палата прадстаўнікоў 2 красавіка.

«Перавозчыкі будуць абавязаныя правяраць дакументы на права ўезду ў Беларусь, - сказаў ён. - Калі не праверылі і на мяжы пры кантролі вызначылі, што ўезд забаронены, то перавозчык за свой кошт будзе абавязаны вярнуць пасажыра ў краіну выезду або туды, куды яму ўезд дазволены».

На ўдакладняючае пытанне, ці будзе перавозчыкам прадастаўленая база дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, Мальцаў сказаў: «Перавозчыкі будуць абавязаныя перадаць Мінтрансу, а Мінтранс нам спіс пасажыраў. Да вылету даць нам яго для праверкі. Але мы ім таксама ўсё даем, што, чаго і як, так што праблем няма».

Старшыня Дзяржпамежкамітэта паведаміў, што ў 2013 годзе ў Менск самалётамі прыбылі 1044 вандроўніка без права на ўезд у Беларусь. Грамадзяне без віз надоўга захрасаюць у транзітнай зале. «Бывае, што грошай у яго няма. Ён можа знаходзіцца ў нас месяц», - сказаў Леанід Мальцаў. Папраўка ў заканадаўства ўводзіцца ў тым ліку і ў пазбяганне такіх сітуацый.

Ён мяркуе, што новыя правілы могуць уступіць у сілу ўжо ў гэтым годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках